25.01.2010 / 14:03

Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах 3

Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры.

Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры.

«Сцяна» Васіля Быкава, «Бляха» Андрэя Федарэнкі, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, вершы Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна прэзентуюць айчынную літаратуру.

Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся «ў такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурнага кантактаў». Таму наша літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. «Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва ўсялякім разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква».

«У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы.

Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі»,

— падсумоўвае Паўфалві Лаёш.

Паглядзець поўны змест «Nagyvilág» можна тут.

СМ

0
С.См. / Адказаць
25.01.2010 / 15:06
Адзіная праблема ў тым, што вугорцы перакладаюць белліт не з беларускай мовы, а з мовы-пасярэдніцы. У прыватнасці, згаданы сп. Палфалві перакладае з польскай. Дзякуй Богу, у Вугоршчыне - у адрозненне ад абсалютнай большасці іншых еўрапейскіх краін - ёсць сякая-такая універсітэцкая беларусістыка, будзем спадзявацца, што перакладчыкі непасрэдна з беларускай паціху выгадуюцца. А вось у нас з вугораскай - вялікае пытанне...
0
Л.Баршчэўскі / Адказаць
25.01.2010 / 19:51
У Полацку жыве і працуе на прадпрыемстве Мікола Ермалаеў, знаўца вугорскай і яшчэ некалькіх моваў. Напрыканцы 80-х гадоў я прыцягваў яго да перакладаў з вугорскай і зь нямецкай. Але з гэтага цяпер, як кажуць, галава сям'і не пражыве.
0
валодзя / Адказаць
26.01.2010 / 03:15
вугорскае імя Layos чытаецца Лаяш, націск на першым складзе, а не Лаёш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру