Нямецкі рок‑гурт Scorpions абвясціў пра завяршэнне сваёй музычнай кар’еры пасля 40 гадоў існавання.

Запланаваны да выхаду на сакавік гэтага года альбом Sting In The Tail будзе апошнім. Потым гурт адправіцца ў развітальнае гастрольнае турнэ па ўсім свеце, якое пачнецца з канцэртаў у Нямеччынеі і працягнецца два або тры гады.

Scorpions быў створаны ў 1965 годзе ў Гановеры гітарыстам Рудольфам Шэнкерам.

За ўсю сваю шматгадовую кар’еру гуртвыпусціў 22 альбомы, якія разышліся тыражом больш як 75 млн. экзэмпляраў, што робіць яе адной з самых папулярных за ўсю гісторыю музыкі. Сярод найбольш вядомых кампазіцый Scorpions можна назваць Rock You Like A Hurricane, Big City Nights, балады Still Loving You і Wind of Change, прысвечаную новым павевам у сусветнай палітыцы, галоснасці і перабудове.

Зараз у гурт уваходзяць Клаўс Майне (вакал), Рудольф Шэнкер (гітара), Матыяс Ябс (гітара), Павел Мачывода (бас) і Джэймс Котак (ударныя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?