25.01.2010 / 14:27

Лябедзька: Палітычная апазіцыя ёсць, і ў ёй ёсць пазітыўная альтэрнатыва 10

«Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зарэкамендавалі сябе рэальнай палітычнай апазіцыяй уладам»,
— заявіў сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы вынікі пасяджэння палітрады кааліцыі, якое прайшло 24 студзеня ў Мінску.

«Вельмі важна выразна заявіць, — лічыць палітык, — што ў краіне ёсць палітычная апазіцыя, у якой ёсць адказы на тыя пытанні, што хвалююць людзей. І што апазіцыя — дзеяздольная, што мы прапаноўваем пазітыўную альтэрнатыву ў дакументах і асобах. Некаторыя успрымаюць так, што ёсць толькі асноўныя гульцы на палітычным полі — гэта Аляксандр Лукашэнка, гэта Расія і Брусель, а палітычнай апазіцыі ўнутры краіны няма.

Сённяшняя нарада павінна даць адказ — палітычная апазіцыя ёсць, і ў ёй ёсць пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзян».

Сустаршыня АДС, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін сказаў: «Мэта сённяшняй сустрэчы — паказаць грамадству, у першую чаргу яго дэмакратычнай частцы, над чым працуюць дэмакратычныя сілы, што ім удаецца і што не ўдаецца. Паслухаць нашых актывістаў з месцаў, якія лепш, магчыма, чым мы, ведаюць, якая сітуацыя складваецца, для таго каб не памыліцца ў той стратэгіі, што будзе прынята».

На пытанне, што ж, на думку Калякіна, найперш не ўдаецца дэмакратычным сілам, ён адказаў: «Самае галоўнае, што не ўдаецца дэмакратычным сілам, — перастаць быць дэмакратычнай апазіцыяй, а стаць дэмакратычная уладай. Мы павінны шукаць шляхі, як вырашыць гэту задачу. Пакуль мы яе не вырашылі, значыць мы неэфектыўна працуем».

У пасяджэнні палітрады, якое прайшло ў сталічным гатэлі Crowne Plaza, узялі ўдзел разам з гасцямі 89 чалавек, у тым ліку 28 членаў палітрады, прадстаўнікі васьмі пасольстваў, а таксама офіса АБСЕ ў Беларусі.

0
Клаўс Трафоб / Адказаць
25.01.2010 / 15:59
Ізноў пра лузэраў разьмясьцілі інфармацыю))) Ужо лепей пра каросту інфу якую-небудзь кіданулі б )))
0
Неслучайный прохожий / Адказаць
25.01.2010 / 17:11
Лепей няхай бы Лябедзька расказаў, як мытнікам прапаноўваў з'есці кантрабандны "Віскас". Лаўры Жырыноўскага плачуць па Анатолю. Змяні імідж, стань блазанам, тады можа і ў Палату прадстаўнікоў пападзеш.
0
Klein / Адказаць
25.01.2010 / 19:37
Клаўс-трафобу Лябедзька -- калі ў нас на выбарах яшчэ лічылі галасы -- два разы выбіраўся зь вялікай перавагай у Вярхоўны Савет. Я сумняваюся, што Вашы посьпехі большыя. Калі Вы выбіраліся тры разы -- я забяру свае словы назад.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру