25.01.2010 / 16:16

Лукішкі адрэстаўруюць да 2012 1

Урадавая камісія, якая адказвае за прывядзенне ў парадак віленскай плошчы Лукішкі, абяцае, што на працягу двух гадоў на ёй з'явіцца помнік змагарам за свабоду, а сама плошча будзе прыведзеная ў парадак.

Па словах канцлера урада Літвы Дэйвідаса Матуленіса, у бліжэйшы час плануецца аб'явіць аб правядзенні двух конкурсаў праектаў аднаўлення. Конкурсам на прывядзенне плошчы ў парадак зоймецца Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, а помнікам – Міністэрства культуры.

Плошча Лукішкі, тэрыторыяй 38 000 кв. м., ахоўваецца на нацыянальным узроўні. Па звестках Дэпартамента нацыянальнай спадчыны ў 1863-1864 гг., падчас паўстання супраць прыгнёту царскай Расіі, на гэтай плошчы пакаралі смерцю больш за 20 удзельнікаў паўстання. У тым ліку і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Аб гэтым сведчыць надпіс на гранітнай дошцы, устаноўленай на плошчы Лукішкі ў 1920 годзе. Гэтая гранітная дошка з надпісам «1863», а таксама 6 драўляных лаваў на чыгунных апорах і 10 дэкаратыўных ліхтароў з чырвонага граніту і чыгуну адносяцца да ліку ахоўваемых аб'ектаў.

На рэканструкцыю Лукішак планавалася выдзеліць 45 млн. літаў. Дыскусіі аб тым, як павінна выглядаць гэтая віленская плошча, рэгулярна адбываюцца з часоў аднаўлення Літвой незалежнасці.

Плошча Лукішкі была сфармаваная напачатку ХХ стагоддзя. У 1953 годзе тут ўсталявалі помнік Леніну. У 1991 годзе яго дэмантавалі, аднак планіроўку плошчы да гэтага часу не змянілі.

АП, паводле delfi.lt

0
Дзяніска / Адказаць
25.01.2010 / 21:45
можа ўсё такі не "Літва", а "Летува"? давайце не будзем вось так проста самі аддаваць жамойтам і аўкшайтам гістарычныую назву сваёй роднай краіны, тым болей, што самі яны сябе "Літвой" не называюць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру