Папа Бенедыкт XVI звярнуўся да каталіцкіх святароў з заклікам больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці Інтэрнета. У сваім звароце з нагоды Сусветнага дня сацыяльных камунікацый (24 студзеня), кіраўнік рымска‑каталіцкай царквы адзначыў, што Інтэрнет адкрывае «новую эпоху» ў прапаведванні веры.

Пантыфік заклікае выкарыстоўваць усе магчымасці інтэрнета, каб несці слова Божае вернікам. Сёлета дзень сацыяльных камунікацый праходзіць пад лозунгам «Святары ў лічбавым свеце — новыя тэхналогіі на службе царквы».

«Пры дапамозе сучасных сродкаў камунікацыі святары могуць пазнаёміць вернікаў з жыццём царквы, а таксама дапамагчы людзям знайсці шлях да веры», — кажа Бенедыкт XVI. Ён таксама прапанаваў святарам весці блогі, удзельнічаць у сацыяльных сетках і выкладывать відэа, каб прыцягнуць увагу людзей да жыцця царквы.

Пантыфік выступіў з ініцыятывай зрабіць інтэрнет‑курс адным з абавязковых прадметаў у духоўных семінарыях і на тэалягічны факультэт. Паводле словаў Папы, у задачы святара ўваходзіць — «усяліць душу ў бясконцы паток інфармацыі ў Сеціве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?