25.01.2010 / 16:43

Азаранка ў васьмёрцы наймацнейшых на «Аўстраліян Оўпэн» 3

У 1/8 фіналу наша зямлячка змагла перайграць расіянку Веру Званарову.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал першага сёлета турніру «Вялікага Шлема» «Аustralian Open».

У 1/8 фіналу наша зямлячка змагла перайграць расіянку Веру Званарову. Азаранка была пасеяная на турніры пад нумарам сем, а Званарова — пад дзевятым. Гэтыя тэнісісткі ўжо чатыры разы сустракаліся паміж сабой, але ўвесь час перамога аказвалася за расіянкай.

На гэты раз Званарова таксама досыць упэўнена выйграла першы сэт (6:4). У другім Вера зноў адчувала сябе досыць камфортна. Яна выйгравала з лікам 4:2, і мела сваю падачу. Аднак беларуска ўзяла той гейм, і два наступныя таксама (6:4).

У вырашальным трэцім сэце Званарова не мела ні фізічных, ні псіхалагічных сілаў супрацьстаяць беларусцы. Азаранка не аддала суперніцы ніводнага гейма — 6:0.

У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс. Амерыканка выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур — 6:4, 6:2.

ЗП

0
валодзя / Адказаць
26.01.2010 / 02:13
Шаноўны Зьміцер! Пішэце лепш па-ангельску, бо Australian Open чытаецца Острэліэн Оўпэн. "Au" - па-ангельску дыфтонг, які чытаецца як "о".
0
Алег / Адказаць
26.01.2010 / 12:16
Малойца, Вікторыя! Такая прыгожая дзяўчына й у такой міні спаднічцы: не мог адвесьці погляд ад "Эўраспорту" !! Расеец-дыктар раз-пораз "неабачліва" заўзяваў за Званарову... Між тым, перамагла расейку менавіта Віка. Так бы мовіць, маленькая Ворша-2010! А якое ў яе прыгожае БЕРАРУСКАЕ прозьвішча. Не Азаранко, а менавіта Азаранка! Не раўня нашым Зайко, ...ко й іншым, як казала "Зьвязьда", "сарамлівым Яськам".
0
Алег / Адказаць
26.01.2010 / 12:18
2 Валодзя Паважаны Ўладзімер, Зьміцер напісаў правільна. Памятаеце, "як бачыцца, так і пішыцца"? І ангельская транскрыпцыя тут не пры чым: не Бэльджыя, а Бэльгія, не кампьюта, а кампутар, таму менавіта АЎСТРАЛІЯН. Іншая справа, словы й злучэньні, якія моцна ўвайшлі ў паўсядзён: апэратар Лайф, пэйджынг, Эўра ньюс... Хоць ня страшна казаць, як мой знаёмы, і Еўранэўс... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру