25.01.2010 / 17:12

Аверкаў «дагэтуль не можа прыйсці ў сябе» ад віншавання Лукашэнкі 7

23 студзеня вядучаму праграм »Контуры» і «Нашы навіны» тэлеканала АНТ споўнілася 50 гадоў. З юбілеем яго павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што Аверкаў будзе «і надалей працаваць з такім жа найвышэйшым майстэрствам, энергіяй і энтузіязмам, рабіць важкі ўнёсак у развіццё беларускага тэлебачання».

«Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытуе Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць.

Хвалююча, нечакана і прыемна.
Упэўнены, гэта не толькі мая заслуга, але і тых людзей, з якімі мне пашчасціла працаваць. Дзякуючы ім мне не сорамна за той прадукт, пад якім стаіць маё прозвішча. Але гэта не значыць, што можна расслабіцца. У мяне шмат планаў і ідэй. Хочацца шмат паспець і шмат зрабіць».

Прэс‑служба нагадвае, што менавіта Аверкаў вёў першы ў гісторыі АНТ выпуск «Нашых навін», які выйшаў у эфір 25 чэрвеня 2002 года.

0
Васіль / Адказаць
25.01.2010 / 17:20
А што там з "Белай Русьсю" ?
0
zmicier / Адказаць
25.01.2010 / 22:26
Харашо так жыць, калі ні за што ня сорамна. Застаецца толькі далучыцца да віншаваньняў.
0
Міхаліна / Адказаць
25.01.2010 / 22:43
Уявіце сабе, які будзе эфект, калі гэтых БТ-шных навінных прастытутак "павіншуе" новы прэзідэнт - Зянон Станіслававіч! Яны ж ўвогуле самлеюць! :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру