25.01.2010 / 21:59

«СБ» з нагоды Леніна патапталася на Арсенневай 21

Газета «СБ. Беларусь Сегодня» надрукавала артыкул, у якім Наталлю Арсенневу прадставіла ў ролі вялікай прыхільніцы савецкай улады.

Газета «СБ. Беларусь Сегодня» надрукавала артыкул, у якім Наталлю Арсенневу прадставіла ў ролі вялікай прыхільніцы савецкай улады.

Наталля Арсеннева

У публікацыі «Без гнева и пристрастия» ананімны аўтар вырашыў адгукнуцца на чарговую гадавіну смерці Уладзіміра Леніна. Але «родапачынальнік савецкай улады» стаў толькі падставай для таго, каб чарговы раз апаганіць імя паэткі. Для прыліку аўтар спачатку паразважаў над тым, як «адны і тыя ж людзі так лёгка і цынічна адмовіліся ад свайго ідала і радаваліся, калі палілі тое, чаму пакланяліся». Гэта значыць, ад Леніна.

Але, «каб усё вышэйсказанае не здавалася зусім ужо адцягнена-абстрактным,

публікуем верш вядомай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, які звяртае на сябе ўвагу шчырасцю і пачуццямі, і называецца вельмі пранікнёна — «Памяці Леніна».

Ананім спрабуе надаць публікацыі з’едлівы характар. Маўляў, была паэтка, якая не змагла сваімі прасавецкімі вершамі ўратавацца ад рэпрэсій. Аўтар нагадвае, што яна супрацоўнічала з НКВД. Не ўратаваў яе сям’ю і нацысцкі рэжым, на час акупацыі якім Беларусі і прыйшоўся «пік яе літаратурнай вядомасці».

Аўтар заклікае не апраўдваць паэтку аргументам, што яе прымусілі пісаць такія радкі. Тым самым ён спрабуе выставіць яе вялікай прыхільніцай савецкай улады. Апелюючы толькі да слоў Арсенневай, што «яе Муза заўжды свабодная», ён стварае чарговы міф пра свядомае і добраахвотнае супрацоўніцтва паэткі з савецкім рэжымам. А яна ж проста ратавала сябе, дзяцей і мужа. Па-жаночаму, як умела.

Якая лоўкасць: Леніна «Советская Белоруссія» не асуджае, затое асуджае паэтку, якую прымусілі напісаць оду Леніну, фактычна, з наганам каля скроні.
Гаворачы пра супрацоўніцтва з НКВД, аўтар забывае адзначыць, што ў тыя гады ў Савецкай Беларусі — дарэчы, акурат такое гордае імя носіць яго газета — гэта быў адзіны спосаб для беларускага пісьменніка ўратавацца ад гібелі.

Навошта «СБ» сёння спатрэбілася такая публікацыя? Хто яе аўтар? Чалавек, які напісаў гэты пасквіль, нават пасаромеўся падпісацца псеўданімам. Артыкул без аўтарства. Стыль галоўнага рупара Аляксандра Лукашэнкі не змяняецца: біць тых, хто не можа адказаць.

Кастусь Матушыч

0
Rubon / Адказаць
25.01.2010 / 23:02
Не сумнявайцеся, аўтар -- або сам Павал Якубовіч, або нехта, хто напісаў пад дыктоўку галоўрэда. Беларусафобія Якубовіча ў дачыненьні да тых, хто не ўпісваецца ў савцка-лукашэнкаўскае разуменьне Беларусі, даўно і добра вядомая. Я паглядзеў бы на яго маці, калі б яе ні за што ні пра што выслалі б з дзецьмі ў Казахстан, амаль на верную сьмерць, і паглядзеў бы, як бы ўладкоўваўся ён сам у жыцьці, апынуўшыся ў сытуацыі Натальлі Арсеньневай. Яму ў 1995 годзе ніхто і нішто фізычна не пагражала, а ён пабег у "саўбелку" апраўдваць усталяваньне дыктатуры ў Беларусі. Лепш бы калі-небудзь напісаў артыкул пра сваіх колішніх сяброў -- Генадзя Карпенку, Віктара Ганчара... Але ж не, "начальнік" можа ўваліць ды пэнсіі пазбавіць, як Шушкевіча.
0
паляшук / Адказаць
25.01.2010 / 23:12
А ў чым, уласна, "пасквіль"? Хіба цытаваная эпітафія-панегірык Леніну не належыць Арсенневай?
0
Дж. Камэрон / Адказаць
25.01.2010 / 23:36
Гэта чарговы аватар Якубовіча-Суперфасфата
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру