У сераду, 27 студзеня, стане зразумела, ці дасць віленская мэрыя дазвол на правядзенне гей-параду ў сталіцы Літвы. Шэсце хочуць правесці ў траўні 2010 года. Адпаведную заяву ў мінулую пятніцу падала Літоўская ліга геяў з Асацыяцыяй талерантнай моладзі.
Па словах кіраўніка Літоўскай лігі геяў Уладзіміра Сіманко, гей-парад хочуць правесці 8 траўня. «Шэсце мае сімвалічнае значэнне. Яно павінна звярнуць увагу грамадскасці на правы геяў, лесбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў у Літве і ва ўсім свеце», — мяркуе ён.
У 2009 годзе на гей-парад у Рызе сабралася 300–400 чалавек з балтыйскіх краін і краін ЕС.
У 2008 годзе тагачасны мэр літоўскай сталіцы Юозас Імбрасас не дазволіў стаяць у горадзе грузавіку «За разнастайнасць. Супраць дыскрымінацыі», а ў 1997 годзе мэрыя не дазволіла геям арганізаваць мерапрыемства на Ратушнай плошчы.
delfi.lt
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ