26.01.2010 / 14:21

7-гадовы брытанскі хлопчык сабраў 50 тыс. фунтаў у дапамогу Гаіці 2

Сямігадовы брытанскі хлопчык Чарлі Сімпсан сабраў больш за 50 тысяч фунтаў (больш за 80 тысяч даляраў ЗША) для дапамогі пацярпелым у выніку катастрафічнага землятрусу на Гаіці.

Пра гэта паведаміў брытанскі тэлеканал SkyNews.

Убачыўшы па тэлевізары рэпартаж, юны жыхар раёна Фулхэм на паўднёвым захадзе Лондана самастойна вырашыў здзейсніць дабрачынную паездку на ровары па лонданскім парку ды сабраць грошы. Паводле словаў бацькоў хлопчыка, ідэя дабрачыннасці належала яму самому.

Першапачаткова хлопчык планаваў сабраць 500 фунтаў, але наведнікі парка ахвяравалі яму сумы, што ў разы перавышалі чаканыя.

Такім чынам, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), які збірае ахвяраванні ў дапамогу пацярпелым ад землятрусу, атрымаў ад гэтай акцыі больш за 80 тысяч даляраў ЗША ўсяго толькі за адзін дзень.

0
Алесь* / Адказаць
26.01.2010 / 14:44
А беларусы?
0
памажы спачатку сабе / Адказаць
26.01.2010 / 15:54
гаіцянам патрэбна свабода ад імпэрыялістаў. Грошы не дапамогуць. Беларусы ў горшай сітуацыі. Ў іх няма нават нацыянальнага антыімпэрыялістычнага культу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру