Ніхто з беларускіх турыстаў, якія трапілі ў ДТЗ у Егіпце 25 студзеня, сур’ёзна не пацярпеў.

Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце. Паводле слоў супрацоўніка пасольства, інфармацыя пра тое, што тры беларускія турысты сур’ёзна пацярпелі, моцна перабольшана».

Як паведамлялася раней, ДТЗ адбылося вечарам у панядзелак на трасе Заафарана — Каір. Аўтобус перавозіў беларускіх турыстаў, якія адпачываюць на чырванаморскім курорце Раас Гарыб, на экскурсію ў Каір. З‑за дрэннага надвор’я і перавышэння хуткасці кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з’ехаў у кювет. Згодна з паведамленнем замежных СМІ, тры турысты сур’ёзна пацярпелі і зараз знаходзяцца ў бальніцы.

У пасольстве са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі ўдакладнілі,

што ДТЗ было нязначнае: аўтобус з 18 пасажырамі закрануў абмежавальны бар’ер на дарозе і з’ехаў на абочыну.

Тры чалавекі атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не ўяўляюць небяспекі для здароўя, і пасля аказання ім неабходнай урачэбнай дапамогі ў шпіталі вярнуліся ў Раас Гарыб. Астатнія 15 турыстаў працягнулі паездку ў Каір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?