Перагаворы аб цане паставак расійскага газу ў Беларусь у 2007 годзе пачнуцца не раней за кастрычнік-лістапад. Аб гэтым паведаміў сёння ў размове з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў.

Да гэтага часу, адзначыў ён, стане зразумела кан’юнктура цэн на ўсе энерганосьбіты, што з’яўляецца неабходнай умовай для правядзення перагавораў.

Што датычыцца аб’ёмаў паставак газу, то, як нагадаў Васіль Далгалёў, яны вызначаны паліўна-энергетычным балансам Саюзнай дзяржавы, які зацверджаны на перыяд да 2020 года.

БЕЛТА