26.01.2010 / 17:53

БТ паплыла на прастытутках 13

Судовае пасяджэнне паводле пазову сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука да Белтэлерадыёкампаніі прызначана на 12 лютага.

Судовае пасяджэнне паводле пазову сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Георгія Дзмітрука да Белтэлерадыёкампаніі пачнецца 12 лютага ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

У перадачы «Панарама тыдня», якая выйшла ў эфір 13 снежня 2009 года на Першым нацыянальным канале, у сюжэце, прысвечаным дзейнасці БХД, былі паказаныя размешчаныя ў інтэрнеце заявы »прадстаўніц старажытнай прафесіі Вольгі, Лены і Вольгі», якія абвінавацілі Дзмітрука ў запазычанасці за «паслугі». У гукавых файлах нібыта запісана размова гэтых жанчын лёгкіх паводзінаў, якія патрабуюць ад Дзмітрука аплаціць паслугі ў абмен на маўчанне.

Дзмітрук у пазоўнай заяве патрабуе прызнаць,

што гэтыя звесткі не адпавядаюць сапраўднасці, абвергнуць іх у той жа праграме і спагнаць з Белтэлерадыёкампаніі ў якасці кампенсацыі маральнае шкоды 128 млн рублёў.

Паводле яго слоў, 26 студзеня адбылося папярэдняе пасяджэнне па гэтым іску. Яго правяла суддзя Вольга Багам’я.

«На працэсе прысутнічалі прадстаўнікі юрыдычнай службы Белтэлерадыёкампаніі і аўтар сюжэту Юрый Пракопаў. З майго пункту гледжання, ён заняў вельмі дзіўную пазіцыю. Паводле яго слоў, сюжэт, які выйшаў у эфір, — гэта яго асабістае меркаванне. Аўдыёзапіс «Вольгі, Лены і Вольгі» ён узяў з інтэрнету, а паколькі сюжэт — яго асабістае меркаванне,

правяраць сапраўднасць інфармацыі ён не палічыў патрэбным.

Я ж са свайго боку неаднаразова падкрэсліў, што закон аб сродках масавай інфармацыі абавязвае журналіста правяраць інфармацыю на праўдзівасць», — сказаў Дзмітрук.

Пры гэтым, як паведаміў Дзмітрук,

Пракопаў не змог растлумачыць, дзе ён узяў аўдыёзапіс і не змог дакладна назваць інтэрнет‑крыніцу,
з якой была атрымана інфармацыя. Суд запатрабаваў ад прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі прадставіць гэтую інфармацыю да пасяджэння, якое пачнецца 12 лютага ў 10 гадзін раніцы, сказаў Дзмітрук.

Актывіст таксама зазначыў, што 22 студзеня суддзя Багам’я адмовіла ў задавальненні пазову сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белтэлерадыёкампаніі, якія таксама патрабавалі абвяржэння інфармацыі, што прагучала ў дачыненні да іх у эфіры Першага канала. «Таму я не думаю, што суд прыме мой бок», — зазначыў Дзмітрук.

0
Brat / Адказаць
26.01.2010 / 18:22
Braty z BHD, trymajcesia! Prauda peramozha, bo josc Bog.
0
illa / Адказаць
26.01.2010 / 21:02
Калі \"Наша Ніва\" пісала пра грып, дык гэта было не асабістае меркаванне аўтараў - газета атрымала папярэджанне з Мінінфармацыі. А БТ можа паказваць, як бачым, што заўгодна і не несці ніякай адказнасці. Калі ўжо яны пачырванеюць ад сораму?
0
Сунь Укун / Адказаць
26.01.2010 / 21:49
Яны не пачырванеюць, illa. Было б цікава, калі б мінінформ зрабіў папярэджанне тым, хто планаваў сюжэт. Дзмітрук, рукі прэч ад Праковава!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру