Крымінальная справа за крадзеж аўтатранспарту распачата ў Гродне ў дачыненні да 18‑гадовага навучэнца аднаго з мясцовых ліцэяў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена вечарам 24 студзеня. Малады чалавек згнаў аўтобус «Радзіміч» з аўтавакзала на вуліцы Чырвонаармейскай.

Кіроўца, калі пайшоў адзначаць пуцявы ліст, не толькі не зачыніў транспартны сродак, але і пакінуў ключы ў замку запальвання.

Згоншчык быў затрыманы праз 20 хвілін супрацоўнікамі Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы МУС. Хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Малады чалавек раней ужо быў судзімы за крадзяжы аўтатранспарту. Апошняе судовае пасяджэнне адбылося ўсяго месяц таму.

Цяпер навучэнец ліцэя ўзяты пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?