Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў паведаміў, што абмяркоўваў з сваім расійскім калегам Аляксандрам Канавалавым назву нашай краіны ў расійскіх афіцыйных дакументах і СМІ.

«Міністр Расіі пагадзіўся, што нас трэба называць Беларуссю, а не Беларуссіяй. Гэтая назва зацверджаная ў ААН. Сп.Канавалаў паабяцаў накіраваць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта Расіі, а таксама ва ўрад, каб падчас афіцыйных сустрэч, пры асвятленні ў СМІ нашу краіну называлі Беларуссю. Наколькі ведаю, такі ліст ужо быў дасланы», — сказаў В.Галаванаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?