Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.

У мінулым годзе, паводле звестак Мінюста, з 1,9 млн. выканаўчых дакументаў амаль 13 працэнтаў былі закончаны актамі аб немагчымасці спагнання. Такім чынам, не ўдалося атрымаць каля Br44 млрд. У прыватнасці, гэта адбываецца ад таго, што даўжнікі наўмысна хаваюць маёмасць, даходы, не працуюць.

Менавіта таму за наўмыснае ўхіленне ад выканання рашэнняў суда і будзе ўведзена крымінальная адказнасць.

Аднак міністр адзначыў, што, хутчэй за ўсё, гэта не будзе пазбаўленне волі, а будуць

іншыя віды крымінальнага пакарання.
Гэта будзе праводзіцца ў рамках заканадаўства і Канстытуцыі Беларусі.

Крымінальная адказнасць адносна даўжнікоў ужо ўведзена ў Літве, Казахстане, Ізраілі і іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?