27 студзеня ў Мінск з трохдзённым візітам прыбывае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ірана Эсфандзіяр Рахім Машаі.

Як паведамілі ў пасольстве Ірана ў Беларусі, праграма візіту прадугледжвае сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком яго адміністрацыі Уладзімірам Макеем, а таксама з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам і кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым. Падчас візіту плануецца абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых палітычных і гандлёва‑эканамічных адносінаў, зазначылі ў пасольстве.

30 красавіка 2009 года Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з кіраўніком судовай улады Ірана Махмудам Хашэмі Шахрудзі, заявіў, што Беларусь вызначыла Іран як свайго «галоўнага партнёра ў гэтым рэгіёне». «Я б вельмі хацеў, каб наша супрацоўніцтва паглыблялася і пашыралася, — сказаў прэзідэнт Беларусі. — Мы акрэслілі мноства канкрэтных праектаў, але цяперашні тавараабарот, які толькі наблізіўся да 100 млн. даляраў, — гэта вельмі мала. Таму мы разлічваем на большую актыўнасць у сферы гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?