Як паказала даследаванне, праведзенае ў Портсмуцкім універсітэце (Вялікабрытанія), пятая частка дарослых людзей мяркуе, што ў іх алергія на той ці іншы харчовы прадукт.Аднак пры клінічным абследаванні гэты дыягназ выяўляецца не больш чым у кожнага пяцідзесятага з іх. Жанчыны памыляюцца часцей за мужчын, і часта неабгрунтавана лічаць алергікамі сваіх дзяцей, і пазбаўляюць іх карысных прадуктаў.

Людзі памыляюцца, бо вераць пашыраным стэрэатыпам пра алергіі, якія ў апошнія дзесяцігоддзі сталі «модным дыягназам». Чым самому вызначаць хваробу, лепей звярнуцца да спецыяліста‑медыка. Бо неабгрунтаваная адмова ад тых ці іншых прадуктаў можа выклікаць у аматараў самадыягностыкі і іх дзяцей дэфіцыт шэрагу вітамінаў, антыаксідантаў, харчовых валокнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?