Грамадства

Пра чатырох выхадцаў зь Беларусі, якія загінулі на Блізкім Усходзе

«Цяперашняя вайна пацьвердзіла, наколькі ўсё ўзаемазьвязана ў гэтым сьвеце. Беларусь змагла адчуць боль з абодвух бакоў: тысячы беларусаў непакоіліся пра лёс сваякоў і знаёмых на поўначы Ізраілю. Дзясяткі грамадзянаў Беларусі апынуліся на тэрыторыі Лібану», – так пачаў сваю жалобную прамову пасол Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня.

«Цяперашняя вайна пацьвердзіла, наколькі ўсё ўзаемазьвязана ў гэтым сьвеце. Беларусь змагла адчуць боль з абодвух бакоў: тысячы беларусаў непакоіліся пра лёс сваякоў і знаёмых на поўначы Ізраілю. Дзясяткі грамадзянаў Беларусі апынуліся на тэрыторыі Лібану», – так пачаў сваю жалобную прамову пасол Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня. Ён выразіў спачуваньне сем’ям загінулых падчас ваенных дзеяньняў вайскоўцаў, ураджэнцаў Беларусі, і зачытаў іх імёны: Аляксандар Бунімовіч, Ігар Кавалік, Давід Шмідаў і Пятро Ахоцкі.

Самаму малодшаму з загінулых Аляксандру Бунімовічу было 19 гадоў. Пятру Ахоцкаму – 23. 25-гадовы Давід Шмідаў і 26-гадовы Ігар Кавалік загінулі разам – у іхні танк трапіла супрацьтанкавая ракета.

Сям’я Бунімовічаў пераехала ў Ізраіль яшчэ ў 1989 годзе, калі Саша быў яшчэ двухгадовым дзіцём. Крыху пазьней у Ізраіль перасялілася й сям’я Каваліка. Ігар адслужыў у элітных дэсантных войсках. Пасьля арміі паступіў ва ўнівэрсытэт, хацеў стаць інжынэрам. Паралельна з вучобай працаваў ахоўнікам на прыватным прадпрыемстве. З пачаткам лібанскай кампаніі хлопца зноў прызвалі ў элітныя войскі рэзэрвы. Ігара Каваліка пахавалі на вайсковых могілках гораду Назарэт-Іліт. Зь ім прыйшлі разьвітацца многія выхадцы зь Беларусі, якіх у гэтым гарадку на поўначы Ізраілю каля тысячы чалавек.

Давід Шмідаў перад адпраўкай у Лібан вярнуўся з вандроўкі ў Прагу. Ён зьбіраўся вучыцца на архітэктара ў ерусалімскай школе мастацтваў «Бецалель». Ягоная маці Натальля нават не пасьпела разьвітацца з сынам перад тэрміновым прызывам у Лібан. Старэйшы брат Давіда таксама служыў у Лібане.

Пятро Ахоцкі жыў зь сям’ёй у горадзе Лод. З стратай сына ў сям’і ня могуць зьмірыцца. Ягоны бацька Павал гартае сямейны альбом з фатаграфіямі сына, названага ў гонар свайго дзядулі, які загінуў у сталінскіх канцлягерах.

«Ягоны дзед загінуў у веку 37 гадоў. Я так хацеў, каб мой сын, Пеця, жыў. Ён быў цудоўным чалавекам і цудоўным сынам», – кажа Павал Ахоцкі і ледзь ня плача. Пятро нарадзіўся ў Менску. а ўпершыню трапіў у Ізраіль, калі яму было 13. Прыехаў па адной з моладзевых праграмаў, сьледам за ім пацягнуліся і бацькі. Хлопец захапляўся ігрой у школьным тэатры і скачкамі з парашутам, якія заўжды здымаў на відэакамэру. Голас Пеці захаваўся на відэастужцы:

«Вось глядзі. Усё будзе нармалёва, я думаю».

Паводле Deutsche Welle

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць