23.08.2006 / 18:57

Аграгарадок замест габрэйскага банку

У Гальшанах ствараюць аграгарадок на месцы старога габрэйскага кварталу. Зносяць капітальныя старасьвецкія камяніцы ў цэнтры мястэчка. Ужо разбураны двухпавярховы будынак былога банку, помнік архітэктуры ХІХ ст. па вуліцы Замкавай.

Фота Дзяніса Раманюка

У Гальшанах ствараюць аграгарадок на месцы старога габрэйскага кварталу. Зносяць капітальныя старасьвецкія камяніцы ў цэнтры мястэчка. Ужо разбураны двухпавярховы будынак былога банку, помнік архітэктуры ХІХ ст. па вуліцы Замкавай. Яго ў народзе назвалі «габрэйскі банк», хоць пасьля тут было праўленьне калгасу, бібліятэка, прыватная кавярня. Цяпер будзе аўтастаянка. На чарзе – іншыя камяніцы. Меркаваньня саміх гальшанцаў ніхто не пытаецца. Як заўжды...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру