28.01.2010 / 13:23

Данайская нафта Расіі 15

Па паняціях жаніха, раз ты цалавалася, мусіш з ім лажыцца. Піша Барыс Тумар.

Расійскі аналітык Андрэй Суздальцаў любіць выстаўляцца тым, як велікадушна Расія дапамагае Беларусі, і многія беларускія парталы захоплена зазіраюць яму ў рот. Ягоныя словы ўгрунтаваныя на вялікай традыцыі.
Расійскі гістарычны, культурны і палітычны наратыў на тым стаіць: Расія была імперыяй, але высакароднай. У адрозненне ад усіх іншых імперый, яна захоплівала землі не для эксплуатацыі, а для асветы і дапамогі.

На адной з канферэнцый Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Суздальцава бліскуча асадзіла прафесарка Гарвардскага ўніверсітэта Маргарыта Бальмасэда. «Расія субсідуе Беларусь!» — прыгаворваў выдалены з Беларусі палітолаг. «Расія ўкладае любыя грошы, каб толькі застацца манапольным пастаўшчыком энэрганосьбітаў Беларусі, што дазволіць у будучыні атрымліваць неабмежаваныя дывідэнды, адказала яму Бальмасэда.

Нафта ў абмен на пацалункі. Але па паняціях жаніха, раз ты цалавалася, мусіш з ім лажыцца.

Сечынская саступка — нафта, якая будзе пастаўленая на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а пасля экспартаваная назад у Расію ў выглядзе нафтапрадуктаў, таксама не будзе абкладацца мытам — з разраду данайскіх дароў. Такім чынам скароціцца беларускі экспарт у ЕС і вырасце — на ўсход.

Лукашэнка смелы, калі ваюе са студэнтамі на вуліцах і пенсіянеркамі з Саюзу палякаў. Але Маскве ён 15 гадоў робіць саступку за саступкай. Прадаў мову, прадаў сцяг, прадаў войска. І на 16-м годзе ягонага пышнага кіравання энэргазалежнасць Беларусі ад Расіі паўзе да 95%. Браво, бясстрашны лідэр.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Барыс Тумар

0
henik / Адказаць
28.01.2010 / 13:53
За 18 годоў незалежнасці ніякай дарогі не ведаюць, акрамя як у Маскву і назад. Ніхто не хоча думаць, што будзе заўтра. Прынцып просты -- дзень пратрымацца
0
Кейстут / Адказаць
28.01.2010 / 14:12
І на 16 годзе ягонага пышнага кіравання энэргазалежнасць Беларусі ад Расіі набліжаецца да 95%. Браво, бясстрашны лідэр. ========== Спадар Тумар, адкрою вам страшэнную тайну. Наша энэргазалежнасць ад Расеі (як, напрыклад і Летувы) заўсёды была блізкая да ста адсоткаў, але, дзякуючы пашырэнню спажывання мясцовых відаў паліва, гідраэнэргетыкі, гэтая залежнасць паступова зніжаецца і па плану будзе зменшана не менш чым на 25 адсоткаў. Вучыце матчастку, як кажуць. Рэд. І якая ў нас гідраэнэргетыка з'явілася за 16 гадоў? Між тым Літва за той самы час без кампанейшчыны знізіла залежнасць ад расійскага паліва ўдвая.
0
klv / Адказаць
28.01.2010 / 15:55
Кейстут, высвятляецца, што і малаказаводы стратныя. Хоць бы птушкафабрыкі з яйкамі утрымаліся.Тут напісалі: http://nn.by/index.php?c=ar&i=34315. Гэтая наша стабільнасць складаецца з нейкіх зусім ненадзейнай частак. І wintа даўно няма з бадзёрымі каментарамі. Так жа можна зусім упасці духам нават чальцу БРСМ.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру