Акустычны канцэрт пад назвай «Купала/Караткевіч» пройдзе ў Наваполацку 29 студзеня.

Песні на словы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча праспяваюць барды Раман Яраш і Андрэй Касцень.

Канцэрт распачнецца ў 17.30 у бібліятэцы‑філіяле №1 імя Якуба Коласа (вул.Маладзёжная, 104).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0