28.01.2010 / 15:13

Беларускімі гатэлямі цікавяцца расійскія інвестары 3

Расійская кампанія Amaks Hotels&Resorts набыла кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» у аднайменным беларускім горадзе.

Расійская кампанія Amaks Hotels&Resorts набыла кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» у аднайменным беларускім горадзе. Паведамляе сайт www.amaks-hotels.ru

Гатэль «Бабруйск»

Генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Златкін паведаміў, што яго цікавіць гатэльны рынак Беларусі. І ён мае намер набыць яшчэ некалькі аб’ектаў у нашай краіне. Ужо заключаны пагадненні аб удзеле ў прыватызацыі з адміністрацыямі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» Amaks Hotels&Resorts абышоўся ў 33 млн расійскіх рублёў. Акрамя гэтага кампанія павінна інвеставаць яшчэ 60 млн.

Пасля рэканструкцыі адзін корпус гатэля стане 3-зоркавым, а другі — 4-зоркавым.

Amaks Hotels&Resorts — гэта буйная кампанія, якая валодае сеткай гатэляў па ўсёй Расіі (Азоў, Белгарад, Казань, Тамбоў, Уладзімір, Уфа). Выхад на беларускі рынак стаў яе першым замежным грашовым укладаннем.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Беларуска з Рыгі / Адказаць
28.01.2010 / 19:12
Вось так і апынуцца ў іх усе беларускія палацы, гатэлі і г. д., не толькі аб'екты нафтаперапрацоўкі...І ўсё за капейкі.
0
Кейстут / Адказаць
28.01.2010 / 19:18
Беларуска з Рыгі напiсаў(ла) Вось так і апынуцца ў іх усе беларускія палацы, гатэлі і г. д., не толькі аб'екты нафтаперапрацоўкі...І ўсё за капейкі. ============= Тут ёсьць і віна нашай апазіцыі. Калі б іх хвалявала не выключна палітычная барацьба, а яшчэ і клопат пра лёс дзяржавы, то інвестараў з Еўропы магло быць значна больш. Прывітанне Баршчэўскім і Лябедзькам.
0
klv / Адказаць
28.01.2010 / 19:46
Кейстут напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 18:18 А чаму чыжы з вераб'ямі ўхіляюцца і не хвалююцца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру