Напісаць гэты ліст я вырашыў, чуючы, як надакучліва на расійскай мове наша радыё «Культура» ўціскае ў мае глузды сцверджанні накшталт:

«Пушкін — наш вялікі паэт», «Святкаванне Новага года ў нас пачалося на загад Пятра Вялікага». І іншыя паведамленні, падобныя на тое, што Скарына друкаваў Біблію ў Пецярбургу.

Ці магчыма замяніць нашу культуру на расійскую? Расійская культура ў Беларусі мае спецыфічныя рысы, якія замінаюць абапірацца ёй на нашы традыцыі, мадэлі мыслення, нашы каштоўнасці. Яна не першага гатунку, бо адарваная ад сваёй глебы, назірае за расійскім жыццём здалёк, не «варыцца» ў сваім асяродку, спажывае тое, што далятае з Расіі, пераймае, наследуе, імітуе. Яна маргінальная, рэгіянальная, правінцыйная!

Няшмат у свеце краін, культуры якіх не перашкаджаюць, а дапаўняюць адна другую.

Менавіта сярод іх Германія са шматмоўнай Швейцарыяй. Герман Гесэ нарадзіўся і склаўся як пісьменнік у Германіі, другую палову жыцця тварыў у Швейцарыі. Нямецкамоўныя швейцарцы Макс Фрыш і Фрыдрых Дзюрэнмат у Германіі атрымалі прызнанне і першыя літаратурныя прэміі. Такое ўзаемадзеянне магчымае, калі культура кіруецца прынцыпамі гуманізму, а не палітыкай.

Лукашэнка, гуляючы ў аб’яднанне з РФ, прапагандаваў расійскую культуру, каб падкрэсліць Расіі сваю адданасць і набыць эканамічныя ільготы дзеля ўтрымання ўлады.

Але, верагодна, Лукашэнка не прадбачыў, што сваёй палітыкай ён перашка¬джае стварэнню нацыянальнай ідэі, спрыяе заняпаду роднай культуры, робіць рэальнай перспектыву стварэння з Бацькаўшчыны шасці правінцыйных губерній РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?