28.01.2010 / 17:48

Сямашка: Беларусь не прасіла ў Расіі крэдыт на закупку нафты 1

Тэма прадастаўлення Беларусі расійскага крэдыту на закупку сыравіны для нафтаперапрацоўчых заводаў падчас студзеньскіх перамоў па ўмовах паставак нафты не абмяркоўвалася.

Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Нашы заводы заўсёды самастойна бяруць крэдыты ў беларускіх і замежных банках на закупку нафты для ўласных патрэб», — сказаў першы віцэ‑прэм’ер.

Па нагоды выказванняў у прэсе на тэму новых умоў паставак расійскай нафты ў Беларусь Уладзімір Сямашка адзначыў, што многія ці не ведаюць ці забываюць, што «нашы заводы самастойна закуплялі прыкладна 50% нафтs», другая палова — гэта так званая давальніцкая сыравіна: «Прывезлі, перапрацавалі — павезлі».

Нават падчас перамоваў давялося нагадаць, «што амаль палова акцый ААТ» Мазырскі НПЗ «належыць расійскай кампаніі — за што ж яе абкладаць 100‑працэнтнай пошлінай на закупаемую нафту?», — дадаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Бэрымор / Адказаць
29.01.2010 / 11:20
Малайца, Дурня уключыу! "палова акцый Мазырскі НПЗ належыць расійскай кампаніі — за што ж яе абкладаць 100‑працэнтнай пошлінай?" А што атрымаеш ад гэтых акцый з нашым фондам нац.развiцця?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру