Апошняга беларускага ўдзельніка гістарычнай сустрэчы на Эльбе пахавалі ў Міханавічах
Аляксандр Сільвашка памёр 26 студзеня 2010 года. Ён не дажыў да 65-й гадавіны сустрэчы ў Торгаў, што адбудзецца 25 красавіка.
26 студзеня 2010 г. пайшоў з жыцця адзін з апошніх удзельнікаў гістарычнай сустрэчы на Эльбе 87-гадовы Аляксандр Сільвашка. Гэта ён у далёкім 1945-м паціснуў руку амерыканскаму лейтэнанту Уільяму Робертсану ў часе кароткай і хвалюючай сустрэчы савецкіх і амерыканскіх войскаў.
Рэшту жыцця ветэран пражыў у вёсцы Морач Клецкага раёну. Развітанне з Аляксандрам Сафронавічам прайшло ў вёсцы Колкі, што па суседстве з Мораччу. 28 студзеня ён быў пахаваны ў Міханавічах (Мінскі раён).
Каментары