Сёння даведаўся, што памёр Анатоль Сазонаў. Аднапартыец. Удзельнік практычна ўсіх акцыяў і кампаніяў, што я магу прыгадаць. Апошнія гады ён не ездзіў на нейкія мерапрыемствы ў Мінск (узрост усё ж — 75 гадоў), але заўсёды быў «у тэме», усё ведаў, пра ўсё чуў.

Дзякуй НН, што захавала яго на апошнім відэа падчас мінулага адзначэньня гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

«Легенда Слуцкага БНФ», як я звычайна яго прэзентаваў. Чалавек, якога я вельмі паважаў. Былы вайсковец. Апошнім часам даволі зблізіўся з ім, пазнаёміўся з ягонай сям’ёй, даведаўся пра ягоныя зацікаўленасці, стаў «сваім» на ягонай працы (ён працаваў лекарам).

Не памятаю выпадку, калі б ён непрыязна неяк паставіўся, не захацеў ісці на кантакт.

Апошнім часам Анатоль Пятровіч ўсё збіраўся напісаць лісты Янукевічу і Севярынцу, так бы мовіць, з канструктыўнай крытыкай дзейнасці, як асабіста іхнай, так і арганізацыяў, што яны ўзначальваюць.
Упэўнены, што напісаць Янукевічу і Севярынцу ён так і не паспеў. Бо збольшага яму проста было трэба з кімсьці «выгаварыцца».

Сьпі спакойна, сябра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?