Паказальныя суды над ухілістамі ад службы ў войску пачалі праводзіць у Пінску. З такой ініцыятывай выступіў мясцовы ваенкамат.

Мяркуецца, што такім чынам удасца знізіць колькасць асобаў, якія не жадаюць служыць Радзіме. А іх на сённяшні дзень па Пінску і раёну налічваецца больш за 100 чалавек.

Першае выязное пасяджэнне суда ўжо адбылося на базе мясцовага ліцэя аўтамабільнага транспарту. На вачах навучэнцаў суд прысудзіў 1 год абмежавання волі выпускніку гэтай навучальнай ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?