Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак адказаў адмовай на прапанову прэм’ер‑міністра Расіі Уладзіміра Пуціна заняць пасаду кіраўніка праекта па будаўніцтве газаправоду «Паўднёвы паток» (South Stream).

Пра гэта піша французская газета Le Nouvel Observateur. Рэалізацыяй «Паўднёвага патоку» займаюцца расійскі «Газпром» сумесна з італьянскай Eni і французскай EdF.

Паводле звестак выдання, Шырак вырашыў засяродзіцца на працы ўласнага фонду і не плануе пакуль працаваць у прыватнай кампаніі.

«Паўднёвы паток» — адзін з асноўных газатранспартных праектаў Расіі, які будуецца для транспарціроўкі газу ў Еўропу ў абыход Украіны. Яго маршрут павінен прайсці з Расеі ў Баўгарыю па дне Чорнага мора, а затым адна частка будзе пракладзена праз Грэцыю па дне Адрыятыкі на поўдзень Італіі, а другая — праз Сербію і Венгрыю ў Аўстрыю.

Расійскі канцэрн раней неаднаразова прыцягваў у свае праекты вядомых палітыкаў. У прыватнасці, былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр ўзначальвае камітэт акцыянераў кампаніі Nord Stream, якая вядзе газаправод па дне Балтыйскага мора ў Нямеччыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?