Прагноз надвор’я ў Беларусі на 30 студзеня — 1 лютага.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да мінус 14°С, днём мінус 2—8°С.

У Мінску 30 студзеня воблачна з праясненнямі, часам невялікі снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 5—7°С.

У Беларусі 31 студзеня чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах снег, ноччу слабая завіруха. Вецер ноччу паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, днём мінус 1—7°С.

31 студзеня ў сталіцы воблачна з праясненнямі. Часам снег, ноччу слабая завіруха. Вецер ноччу паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра

ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 2—4°С.

1 лютага па краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: воблачна, снег, на большай частцы тэрыторыі працяглы, моцны; месцамі завіруха, на дарогах снежныя заносы. Ва ўсходніх раёнах мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, ноччу ў заходніх раёнах да мінус 10—13°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?