29.01.2010 / 15:46

Залатыя яйкі Альгерда 3

«Наша Russia. Яйкі лёсу» не прапануюць Расіі смяяцца з сябе. Яны сцвярджаюцца за рахунак іншага, слабейшага.

Па‑мулявінску вусатыя гастарбайтэры Лёнік і Генік, былыя выкладчыкі бабруйскага ВНУ, прыехалі рабіць рамонты ў Маскву. Яны яўна не ў тэме:

на душавую кабінку думаюць, што гэта ліфт; млеюць, пабачыўшы мадэлек на подыуме. Яшчэ яны мараць закалаціць 500 RUR, каб дома купіць на іх аграгарадок. Раней беларусы жылі заможна, чаму зарукай былі залатыя яйкі вялікага князя Альгерда (тыя самыя, з якімі ён на Вялікдзень 1370 г. выпраўляўся ў паход на Маскву). Але яйкі выкраў расійскі алігарх, і беларусы ад галечы ратуюцца заробкамі ў РФ. У Маскве таксама ёсць добрыя людзі: яны дапамагаюць беларусам вярнуць яйкі. Урэшце — хэпі‑энд, танцы, феерверк…

Замяніце беларускіх гастарбайтараў на таджыкскіх, а Альгерда — на Чынгісхана і атрымаеце сюжэт фільма «Яйкі лёсу».

Ён складзены на аснове рэпрызаў з тэлеперадачы «Наша Russia».

Перадачы, дзе ў парадыйным выглядзе паказваюцца праблемы грамадства, ёсць у многіх краінах. Напрыклад, англійская

«Наша Russia. Яйкі лёсу» (камедыя, 81 хв., 2010, Расія, рэж. Глеб Арлоў).

называецца «Маленькая Брытанія». Але аўтары «Рашы» і «Яек» не прапануюць Расіі смяяцца з сябе. Яны імітуюць гэты смех. Калі забаронена кпіць з Пуціна (можна згубіць ліцэнзію), калі нельга корпацца ў расійскіх комплексах і фобіях (можна згубіць касу), давядзецца сцвердзіцца за рахунак іншага, слабейшага. І шліфануць сюжэт наўмысна непрыстойнымі, «ніжэй поясу», жартамі.
У фільме ювелірна дакладна перададзены нерв і атмасфера сучаснай Расіі.

Чаго зусім няма ў змалпаванай, але бесканфліктнай «Нашай Беларашы». У «Яйках лёсу» пададзены дакладны злепак з рэчаіснасці: у процістаўленні моцы з немаччу першая заўсёды перамагае з сытай усмешкай. Гумар фільму можна назваць гумарам бота на горле.

Ялейны Баскаў у «Яйках» грае самога сябе. Ён рассцілаецца перад спонсарам‑алігархам. Самаіронія, здавалася б? Але ў гэты самы момант Баскаў на нашых вачах і за нашы ж грошы шліфуе свой імідж, дасканаліць медыйную ўсёбаковасць.

А калі адзін з герояў, сярэднестатыстычны мужык, нібы жартам пачынае кпіць з нерасійскіх прозвішчаў у фінальных тытрах, ты чуеш, наколькі ён гэта ўсур’ёз.

Ліза Кавальчык

0
Сяргей Балахонаў / Адказаць
29.01.2010 / 20:12
Ліза, як ты змусіла сябе глядзець гэта? Няўжо дзеля журналісцкага інтарэсу? ;)
0
Здань / Адказаць
29.01.2010 / 20:56
Арда.
0
заўважыў / Адказаць
29.01.2010 / 22:07
Паважаная рэдакцыя, пэўна словамі "сцвердзіцца за рахунак іншага" аўтарка хацела сказаць "утвердиться за счет другого". Неяк не па-беларуску атрымалася. Здаецца было б лепш "сцвердзіцца за кошт іншага". Калі я памыляюся, то прабачце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру