Поспех «Аватара» прымушае вытворцаў відэатэхнікі агалошваць амбітныя планы ў галіне 3D-тэлебачання. Panasonic, Samsung, Sony, Тоshiba і іншыя канцэрны б'юцца за новы рынак. Пачынаецца эра 3D-тэлебачання.

Адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў бытавой тэхнікі і электронных тавараў, японская карпарацыя Panasonic, збіраецца заняць асноўную пазіцыю на яшчэ не існуючым рынку тэлевізараў з трохмернай выявай. Продаж новых тэлевізараў пачнецца ў красавіку. За год Panasonic збіраецца вырабіць і рэалізаваць 1 млн. штук, а ў 2012 годзе павялічыць вытворчасць у 10 разоў.

Калі гэтыя планы спраўдзяцца, японская карпарацыя ў 2012-2013 гадах будзе кантраляваць дзве трэці сусветнага рынку тэлевізараў з трохмернай выявай (усяго рынак ацэньваецца экспертамі ў 15 млн адзінак). Спачатку карпарацыя плануе зрабіць трохмерным самыя дарагія плазменныя тэлевізары з памерам экрана больш за 50 цаляў па дыяганалі. Аднак ужо праз некалькі гадоў па новай тэхналогіі будуць выпускацца і больш масавыя мадэлі, у тым ліку з вадкакрышталічным дысплэем. Паводле прагнозаў, цана на новыя тэлевізары будзе на 20% вышэй, чым на апараты з двухмернай карцінкай. У Panasonic ўжо заявілі, што, калі новы тавар будзе карыстацца попытам, канцэрн мае намер пачаць продаж і 3D-відэакамер.

Зрэшты, іншыя буйныя вытворцы тэлевізараў таксама заявілі аб сваім жаданні пазмагацца за долю на рынку 3D-тэлебачання. Так, Samsung ўжо прадставіў новую лінейку тонкіх LED-тэлевізараў з падтрымкай 3D. У кампаніі абяцаюць, што да сярэдзіны 2010 года ўсе тэлевізары Samsung сярэдняга і вышэйшага класа будуць мець падтрымку трохмернага канала. Жаданне заняць сваё месца на рынку выказалі таксама ў кампаніях Sony і Тоshiba.

Поспех «Аватара» ва ўсім свеце рэальна паказаў, што людзі ідуць на 3D актыўна. Яны хочуць бачыць такое і ў сябе дома.

На дадзены момант існуюць два варыянты тэхналогіі 3D-тэлевізараў. Акрамя апаратаў, фільмы, на якіх, як і ў кінатэатры, трэба глядзець у акулярах, ёсць і адмысловыя мадэлі, якія не патрабуюць прагляду ў акулярах. Гэтую тэхналогію прэзентавалі каля чатырох гадоў таму, але тады такі тэлевізар каштаваў $ 15-20 тысяч. Зараз ёсць і больш танныя мадэлі. Тэлевізар нагадвае старыя паштоўкі, выява на якіх пры павароце набывае аб'ём. На пэўнай адлегласці выява станавіцца аб'ёмнай без акуляраў.

Што праўда, развіццё трохмернага тэлебачання залежыць ад наяўнасці адпаведнага тэхнічнага забеспячэння і ў тэлекампаній. Пакуль толькі некалькі з іх заявілі аб планах 3D-трансляцый.

У прыватнасці, амерыканская DirecTV ў канцы 2009 году паведаміла аб падрыхтоўцы да выхаду ў эфір першага ў свеце 3D-тэлеканала. У праграму новага канала ўвойдуць кінафільмы, спартыўныя трансляцыі і іншыя шоу.

На выставе CES 2010 у Лас-Вегасе Discovery Communications сумесна з Sony і IMAX таксама аб'явіла аб планах па стварэнні ўласнага кругласутачнага 3D-канала ў ЗША. У праграму ўвойдуць перадачы аб прыродзе, космасе, навуцы, падарожжах, а таксама тэлешоў для дзяцей. А каліфарнійская кампанія StereoVision Entertainment Inc., якая спецыялізуецца на 3D-забавах, распавяла аб планах па запуску ўласнага канала трохмернага тэлебачання.

АП, паводле газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0