Заўтра, 30 студзеня, да 11.00 кожны ахвочы можа прыехаць у дзіцячы дом, каб папрысутнічаць на святочным канцэрце.
Дабрачынная акцыя дапамогі гродзенскаму дзіцячаму дому на вул. Я. Купалы, 48 «Дапамога дзецям» праходзіла з 14 па 28 студзеня.
Усяго ў акцыі, па прыблізных ацэнках, прынялі ўдзел каля 200 гродзенцаў.
За два тыдні ўдалося сабраць вельмі шмат — адносна вялікую колькасць канцтавараў, вялікую калекцыю фільмаў і музыкі, адзенне, абутак, разнастайныя настольныя гульні, кампутар, два маніторы, крыху спартыўнага інвентару, вялікую колькасць швейнай фурнітуры для гурткоў творчасці ў дзіцячым доме.