Недзяржаўная рэгіянальная газета «Ганцавіцкі час» нарэшце заключыла дамову з РУП «Брэстаблсаюздрук» на продаж выдання ў кіёсках.

Дамова аб супрацоўніцтве прыйшла ў рэдакцыю толькі на гэтым тыдні, хоць як вынікае з дакумента, падпісаны дырэктарам «Брэстаблсаюздруку» Васілём Марэйкам ён быў яшчэ месяц таму.

Паводле дамовы, заключанай да канца 2010 года,

у кіёскі Ганцавічаў будзе паступаць 150 асобнікаў «Ганцавіцкага часу».

Як зазначыў рэдактар выдання Аляксей Белы, рэдакцыя мяркуе, што ўжо на наступным тыдні чытачы змогуць набываць «Ганцавіцкі час» у кіёсках «Саюздруку».

Што ж да вяртання газеты ў падпіску,

то, нягледзячы на ўнесеную рэдакцыяй аплату за ўключэнне выдання ў каталог, чытачы «Ганцавіцкага часу» не змаглі выпісаць газету на 1 першы квартал 2010 года.

У Брэсцкім філіяле «Белпошты» запэўніваць, што праблема выключна тэхнічная і тычыцца не толькі «ГЧ», і што новыя падпісныя каталогі хутка будуць гатовыя.

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты спадзяецца, што бліжэйшым часам усе непаразуменні будуць вырашаныя, і падпіска на другі квартал пройдзе больш паспяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?