29 студзеня каля 18.00 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Чырвонай адбылося лабавое сутыкненне пазадарожніка з трамваем, які рухаўся.

У своеасаблівым «краш-тэсце» (выпрабаванні на трываласць) перамагла айчынная прадукцыя — трамвай мінскай маркі не толькі змяў раму-»кенгуратнік» аўтамабіля, але і моцна пакрышыў адсек рухавіка пазадарожніка. У сутыкненні ніхто з вадзіцеляў і пасажыраў трамвая, на шчасце, не пацярпеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?