Улада1414

У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд арганізацыі «Малады фронт»

З'езд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Устаноўчы з'езд маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» пачаў працу 30 студзеня ў памяшканні мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. З'езд будзе праходзіць у закрытым рэжыме,

паведаміў перад адкрыццём мерапрыемства кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

«Мы не запрашалі на яго журналістаў,

бо тут будуць вырашацца ўнутраныя пытанні арганізацыі», — растлумачыў ён.

На з'езд прыехалі дэлегаты з усіх абласцей Беларусі. Кіраўнік «Маладога фронту» нагадаў, што арганізатары з'езда падавалі заяўкі на выдзяленне памяшкання для яго правядзення больш чым у дзесяць грамадскіх і культурных устаноў. «Аднак ва ўсіх установах у выдзяленні памяшканняў нам было адмоўлена. Прычыны адмоў стандартныя: ці памяшканне занятае, ці ў ім вядзецца рамонт. А Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр адмовіў у памяшканні таму, што адзін з заснавальнікаў гэтай установы, Мінгарвыканкам, не даў згоду на выдзяленне памяшкання», — сказаў Дашкевіч.

З'езд плануе зацвердзіць праграму і статут аб'яднання, абраць кіраўніцтва арганізацыі, прыняць некаторыя рэзалюцыі.

«Гэта значыць выканаць усё тое, што неабходна для рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі», — заявіў Дашкевіч.

Пры гэтым ён адзначыў, што не мае ніякіх ілюзій наконт магчымасці рэгістрацыі арганізацыі. «У 2006 і 2007 мы распачалі цэлы шэраг спроб па рэгістрацыі арганізацыі. І гэта пазбаўляе ўладу самага галоўнага аргументу — нібы мы не жадаем рэгістравацца, спецыяльна правакуем сітуацыю. Я не магу не адзначыць, што ўлады адмаўляюць у рэгістрацыі «МФ» па надуманых прычынах. Калі ў выпадку з БХД ёсць хоць бы фармальныя спасылкі на юрыдычныя рэчы, то ў нас адсутнічае нават такая фармальнасць. Напрыклад, на спробу зарэгістравацца ў 2007 годзе нам адказалі, што ў нашай арганізацыі шмат асуджаных за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэта значыць нас асудзілі за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі, і на гэтай падставе рэгістраваць адмаўляюцца. Гэта абсурд. Таму цяпер проста чарговая спроба зарэгістравацца. Мы яшчэ раз прадэманструем усю абсурднасць беларускаму грамадству, міжнароднай супольнасці», — заявіў Дашкевіч.

Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць «Малады фронт» у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістравана ў Чэхіі як міжнароднае маладзёжнае аб'яднанне.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць