У Лос‑Анджэлесе прайшла 52‑я цырымонія ўручэння «Грэмі».

 daylife.com

daylife.com

Спявачка Beyonce стала ўладальніцай шасці узнагарод. У прыватнасці, ёй дасталася статуэтка за найлепшую песню года («Single Ladies»).

У катэгорыі «Найлепшы запіс года» перамог амерыканскі гурт Kings of Leon. Найлепшым новым гуртом сташ Zac Brown Band.

Спявачка Тэйлар Свіфт атрымала «Грэмі» за найлепшы альбом («Fearless»).

Eminem перамог у дзвюх намінацыях, у тым ліку за найлепшы альбом у стылі рэп.

Lady GaGa стала лаўрэатам ў катэгорыях «Найлепшы танцавальны запіс» і «Найлепшы танцавальны альбом». Прэмію за найлепшы альбом у стылі папулярнай музыкі атрымалі The Black Eyed Peas, у стылі рок — Green Day.

Знакаміты гурт AC/DC ўпершыню атрымаў «Грэмі» ‑‑ у намінацыі «Найлепшае выкананне песні ў жанры хард‑рок».

Майкл Джэксан быў пасмяротна ўдастоены «Грэмі», прэмію выйшлі атрымліваць яго дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?