У найбліжэйшыя суткі, 2 лютага, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Часам чакаецца невялікі снег, ноччу па Віцебскай вобласці, а днём па ўсходзе краіны снег будзе умераным. Ноччу ў асобных раёнах чакаецца завіруха. У Гомельскай, Магілёўскай і на ўсходзе Віцебскай вобласці на дарогах — галалёдзіца. Папярэджанне пра гэта Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў у адпаведныя рэгіёны краіны.

Вецер паўднёва‑заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 5—11 градусаў, пры праясненнях — да мінус 14 градусаў, днём чакаецца 2—8 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?