Паводле даследавання, праведзенага кампаніяй Employment Law Advisory Services, мяркуецца, што прыблізна 350 тысяч чалавек 1 лютага не з’явяцца на працу.

Рост колькасці прагулаў у першы панядзелак лютага назіраецца ў Вялікабрытаніі штогод. Калі раней супрацоўнікі звычайна тэлефанавалі на працу і казалі, што раптоўна захварэлі, то цяпер яны аддаюць перавагу апавяшчаць працадаўцаў пра няяўку пры дапамозе электроннай пошты або тэкставых паведамленняў. Гэта звязана з тым, што, як здаецца большасці брытанцаў,

начальству такім чынам больш складана распазнаць хлусню.

Прагулы ў першы панядзелак лютага звязаныя ў асноўным са стомленасцю ад першых тыдняў працы пасля святаў, з назапашанымі пасля Новага года даўгамі, а таксама з тым, што да Вялікадня застаецца яшчэ занадта шмат часу.

Паводле розных звестак, ад 12 да 50 працэнтаў тых, хто не з’яўляецца на працу, проста выдумляюць падставу, каб застацца дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?