Жыхар Вены Гюнтэр Лiнк трагiчна загiнуў пад 400‑кiлаграмовым алтаром падчас малiтвы ў храме.
Як паведамiў прадстаўнiк палiцыi, загiнулы мужчына напярэдаднi правёў некалькi гадзiн у лiфце, якi нечакана спынiўся памiж паверхамi, а паколькi ён быў вельмi рэлiгiйным чалавекам, то, чакаючы рамонтнiкаў, нястомна малiў Бога пра вызваленне.
Калi ж лiфцёры вынялi яго на свет божы, мужчына адразу ж накiраваўся ў царкву,
каб аддзячыць Бога.
Як заявiлi ў палiцыi, падчас малiтвы Гюнтэр Лiнк, хутчэй за ўсё, неасцярожна зачапiў падножжа старажытнага каменнага алтара, якi i абрынуўся на яго ўсёй сваёй 400‑кiлаграмовай вагой. Прыцiснуты мужчына сканаў на месцы.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары