01.02.2010 / 18:02

Аб чым неабходна памятаць, збiраючыся на коўзанку 1

Адзенне. Калi вы збiраецеся на коўзанку, апрануцца трэба цёпла i ў той жа час лёгка. Старая добрая бавоўна ў гэтым выпадку незаменная, бо лепш за iншыя тканiны захоўвае цяпло. Аддайце перавагу трыкатажнай майцы з доўгiмi рукавамi, паверх якой надзеньце тоўсты свiтар i не забудзьце пра цёплыя калготкi цi споднюю бялiзну. Штаны i куртка з непрамакальнага матэрыялу, а таксама шапачка, якая закрывае вушы, завершаць ваш вобраз.

Абутак i канькi. Чаравiкi павiнны шчыльна абхоплiваць ступню, аднак пры гэтым не сцiскаць пальцы i шчыльна ўтрымлiваць галёнкаступнёвы сустаў. Сталае сцвярджэнне, што чаравiк трэба браць на паўпамера большы за нагу, сумнеўнае. Вырашальнае значэнне мае тое, наколькi камфортна вы сябе адчуваеце. Прымерваць чаравiк лепш на шкарпэтку, у якой вы будзеце катацца. Пры гэтым памятайце, што еўрапейскi памер адрознiваецца ад нашага на 1‑2 пазіцыі.

Яшчэ адзiн важны момант — правiльнае шнураванне. Чаравiк шнуруецца паступова, знiзу ўверх, прычым з рознай сiлай уцягвання: слабей у насочнай частцы (каб не парушаўся кровазварот), шчыльней у пад’ёме (для дасягнення максiмальна шчыльнай фiксацыi галёнкаступнёвага сустава з мэтай абароны яго ад траўмы) i, нарэшце, у вобласцi кручкоў варта зноў крыху аслабiць шнуроўку. Перад першым катаннем, каб чаравiкi лепш сядзелi на назе, рэкамендуецца iх некалькi разоў зашнураваць i расшнураваць. Прымерваючы канькi, абавязкова ўстаньце i прайдзiцеся ў iх. Пры любым дыскамфорце адразу мяняйце мадэль, таму што, калi вы выйдзеце на лёд, гэты дыскамфорт шматразова павялiчыцца.

Бяспека. Не варта развiваць вялiкую хуткасць, калi на катку ёсць дзецi. Нават калi вы вельмi ўпэўнена стаiце на каньках, пастарайцеся ўстрымацца ад занадта рызыкоўных пiруэтаў, каб зрабiць уражанне на тых, хто вас акружае. Ступаючы на лёд, памятайце, што вас чакаюць узлёты i падзеннi. Будзьце да iх гатовыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
lolek / Адказаць
02.02.2010 / 10:48
Каток, шаноўныя, у беларускай мове --- жывёла, мяккая і пухнатая. А тое. што вы "катком" называеце -- коўзанка! Ну, хоць трошкі трасянку фільтруйце!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру