КУП «Мінскі метрапалітэн» вырашыла зрабіць тэст аўтамату выдачы жэтонаў (АВЖ).

Пра гэта паведаміў начальнік службы руху метро Рыгор Якімкаў.

«Эксперымент праходзіць на станцыі «Пушкінская». Тут паставілі аўтамат.

Ён мае дэтэктар — прыймовую прыладу, якая выдае жэтоны на унесеную пасажырам суму»,
— распавёў суразмоўца.

Новы электронны касір не належыць метро. Яго ўстанавіла прыватная фірма, якая прапануе сталічнай падземцы такія прылады.

«Канчатковае рашэнне пра ўстаноўку аўтаматаў на ўсіх станцыях метро будзе прымацца пазней

з улікам іх запатрабаванасці ў пасажыраў і мэтазгоднасці», — дадаў Рыгор Якімкаў.

Аўтаматы для выдачы жэтона дзейнічаюць на станцыях метро ў многіх гарадах СНД. У кіеўскім метро, напрыклад, устаноўлена каля сотні АВЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?