Джэф Плат, фота khl.ru
Форвард мінскага «Дынама» Джэф Плат прызнаны найлепшым нападнікам студзеня ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе сайт КХЛ.
У 12 праведзеных у гэтым месяцы матчах ён закінуў 11 шайбаў, зрабіў 3 галявыя перадачы і дасягнуў паказчыка карыснасці «плюс 8». Тры галы Плат сталі пераможнымі для «Дынама».
Па сістэме «гол + пас» (24 16) форвард лідзіруе ў клубе,
а па колькасці закінутых шайбаў займае трэцяе месца ў лізе.