У беларускіх губернях цэны на зямлю вельмі пайшлі ўгару. У Слуцкім павеце плацяць ад 350 рублёў за дзесяціну. Найбольш купляюць мужыкі, і то не праз банк, а за гатовыя грошы.

«НН». №5. 1910

Швейцарская пракуратура выдала міжнародны ордэр на арышт сакратара Саюза Расіі і Беларусі Барадзіна за круцельствы, адмыванне злачынных грошай і карупцыю. І вось Барадзін выступае на НТВ. Журналіст яму трапіўся такі, што проста кішкі выеў. Урэшце журналіст у яго пытаецца: — Дык Вы не баіцеся арышту? — Не я баюся, а мяне бойцеся. — А саюз з Беларуссю будзе? — Не проста будзе, а такі будзе Саюз, што ваша НТВ закрыем.

«НН». №5. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0