Міліцэйскі налёт на мінскі офіс Белсата каментуе дырэктарка тэлеканала.

«Мы лічым што сённяшнія дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні тэлеканалу „Белсат“ — гэта чарговая спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць незалежных журналістаў, адзначыла Агнешка Рамашэўская-Гузы. Сочым за лёсам нашага калегі — журналіста Івана Шульгі, затрыманага сёння міліцыяй, — і прыкладзем усе намаганні для яго вызвалення.

Варта адзначыць таксама, што апошнімі тыднямі ўзмацніўся ціск з боку спецслужбаў на журналістаў тэлеканалу.

Запэўніваем нашых гледачоў, што ціск з боку ўладаў не паўплывае на нашую журналісцкую пазіцыю. Мы і надалей будзем несці праўдзівую інфармацыю жыхарам Беларусі.

Выказваем падзяку калегам з іншых сродкаў масавай інфармацыі за прафесійную салідарнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?