Адбылося гэта за пяць матчаў да сканчэння рэгулярнага чэмпіянату.

У сераду, 3 лютага, дынамаўцы прайгралі ў Мінску адным з канкурэнтаў – «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) – 2:4 (Яраслаў Чупрыс, 24, Джэф Плат, 44; Андрэй Нікіценка, 29, Ілля Крыкуноў, 38, Павел Брэндл, 51, Яраслаў Бэднарж, 60).

Браму «Дынама» абараняў сёння Віталь Коваль, за адну хвіліну 20 секундаў да канца трэцяга перыяду пры ліку 2:3 «Дынама» зняла варатара, але зраўняць лік не змагло, атрымаўшы за 51 секунду да канца сустрэчы чацвертую шайбу.

Дарэчы, у пачатку трэцяга перыяду (45:29) за бойку да канца матчу быў выдалены лідэр беларускай каманды Джэф Плат.

Пасля таго як рыжскае «Дынама» выйграла дома ў «Віцязя» – 3:1, беларускі клуб страціў нават тэарэтычныя шанцы на плей-оф.

За пяць тураў да фінішу становішча ў ніжняй частцы Заходняй канферэнцыі такое: 7-е месца – ЦСКА – 76 пунктаў (51 матч), 8. «Дынама» Рыга – 75 (51), 9. Тарпеда – 70 (51), 10. Северсталь – 67 (51), 11. «Дынама» Мінск – 59 (51), 12. Віцязь – 45 (51).

Нават калі «Дынама» пераможа ў пяці астатніх матчах у асноўны час, яно набярэ максімум 74 балы.

Наступныя дзве сустрэчы «Дынама» таксама правядзе дома: 5 лютага — з маскоўскім ЦСКА, 7-га — з чэхаўскім «Віцязем».

Потым перапынак на Алімпіяду, астатнія тры матчы – у сакавіку – клуб згуляе на выездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?