Кіраўскі суд Пецярбурга (Расія) прысудзіў галоўнага рэдактара газеты «Русь Православная» Канстанціна Душэнава да трох гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне дзеянняў,
накіраваных на распальванне нянавісці і варажнечы паводле нацыянальных прыкметаў.
Два іншыя фігуранты па гэтай справе — Аляксандр Малышаў і Пётр Мялешка — атрымалі паўтара года і год умоўна адпаведна.
У працэсе следства эксперты даказалі віну асуджаных
у прапагандаванні «ідэй нянавісці, варажнечы, прыніжэння годнасці чалавека ў адносінах да габрэяў».