Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па ўсходняй палове краіны снег, слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—12°С, пры праясненнях да мінус 13—18°С, днём мінус 4—9°С.

У Мінску 5 лютага воблачна з праясненнямі, магчымы невялікі снег. Ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 9—11°С, днём мінус 5—7°С.

У наступныя двое сутак, 6—7 лютага, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах невялікі кароткачасовы снег. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра 6 лютага ноччу мінус 6—13°С,

пры праясненнях, галоўным чынам па ўсходзе, да мінус 16—20°С; днём мінус 4—11°С.

7 лютага ноччу мінус 8—‑15°С, па ўсходняй палове мінус 17—22°С; днём мінус 5—12°С, па ўсходзе да мінус 15°С.

У Мінску 6 лютага воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём мінус 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?