04.02.2010 / 17:52

Румынія гатова размясціць на сваёй тэрыторыі ракеты ПРА ЗША

Румынія згаджаецца размясціць на сваёй тэрыторыі ракеты‑перахопнікі, прадугледжаныя новай сістэмай проціракетнай абароны (ПРА) ЗША. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Траян Бэсэску.

«Прэзідэнт ЗША Барак Абама афіцыйна запрасіў Румынію ўдзельнічаць у сістэме ПРА», — сказаў прэзідэнт Румыніі пасля паседжання Найвышэйшай рады па нацыянальнай абароне.

Паводле Бэсэску, Румынія «размесціць наземныя ракеты‑перахопнікі сярэдняй далёкасці, якія будуць знаходзіцца ў стане баегатоўнасці да 2015 года».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру