04.02.2010 / 18:10

Макей зноў склікаў раду 4

Паводле ініцыятывы старшыні Грамадска‑кансультатыўнай рады (ГКР) пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея сёння адбыліся кансультацыі з чарговай групай чальцоў рады.

Пра гэта паведаміў сакратар ГКР Уладзімір Шпакоўскі.

У часе кансультацый члены ГКР пацвердзілі зацікаўленасць у працягу работы рады як важнейшага інструмента дыялогу ўлады і грамадзянскай супольнасці. Члены рады выказалі таксама пажаданні аб актывізацыі дзейнасці ГКР на міжнароднай арэне, унеслі шэраг прапановаў адносна больш шырокага інфармавання грамадства наконт работы рады.

Чарговыя кансультацыі з членамі ГКР запланаваныя на 9 лютага.

0
Букаты / Адказаць
04.02.2010 / 19:11
Не рада, а ЗДРАДА. Пісьменнікаў выганяюць з працы, а яны радзяцца. Пра што? У краіне тэрор, а яны сядаюць за стол!
0
Ігар зь Менску / Адказаць
05.02.2010 / 00:00
Канечне! Яны павінны ўзяць аўтамат, паставіць яго ў сябе на кухні і біцца там галавой аб сьцяну! Гэты пратэст пачуюць беларусы і ўсе як адзін узьнімуцца на барацьбу з крывавым рэжымам! Ура!
0
Зважай! / Адказаць
05.02.2010 / 02:07
Вось там і ёсьць нагода спытаць лукашыстых - а што дэструктыўнага для Беларусі прымроілася ім ў СПБ? А можа нашыя эксперты Кейстут і Вінт падкажуць? Ці Абрамыч ды Нео - калі іх на іншы фронт не перакінулі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру